Інфармацыйны рэсурс "Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі"

У рэсурсе прадстаўлены электронныя версіі перыядычных выданняў, якія выходзяць у свет у Рэспубліцы Беларусь.

Архіў складаецца з трох калекцый: газеты, часопісы, паведамленні інфармацыйных агенцтваў.

Калекцыя газет уключае вядучыя рэспубліканскія і рэгіянальныя грамадска-палітычныя і спецыялізаваныя выданні.

Аснову калекцыі часопісаў складаюць навуковыя выданні, уключаныя Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у пералік выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

У калекцыі паведамленняў інфармацыйных агенцтваў прадстаўлены актуальныя штодзённыя і штотыднёвыя анонсы Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА), а таксама архіўныя агляды агенцтва “Інтэрфакс”.

Карыстальніцкі інтэрфейс просты для працы. У кожнай калекцыі найменні выданняў прадстаўлены ў алфавітным парадку, нумары назваў размешчаны ў зваротнай храналогіі.

Карыстальніку даступны пашыраны пошук па назве, даце выхаду выдання, нумары, гадавых падшыўках, поўных тэкстах выданняў. У кожнай калекцыі таксама можна ўбачыць 10 найбольш запатрабаваных чытачамі дакументаў за бягучы месяц.

Архіў фарміруецца з 2006 года і штодня папаўняецца новымі дакументамі.

Доступ да рэсурсу прадастаўлены ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Капіраванне электронных дакументаў з архіва забаронена згодна з умовамі дагавора з рэдакцыямі выданняў.

111